Беларуская Служба

93 чалавекі спрабавалі ў суботу патрапіць з Беларусі ў Польшчу насуперак закону

25.06.2023 11:23
Гэта былі мігранты, сярод іншага, з Бангладэшу, Егіпту, Індыі і Самалі. 15 з гэтых чалавек, убачыўшы польскія патрулі, адышлі ў Беларусь.
.
.фота: Памежная служба

93 чалавекі спрабавалі ў суботу патрапіць з Беларусі ў Польшчу насуперак закону, паведаміла ў нядзелю Памежная служба ў Твітэры.

Гэта былі мігранты, сярод іншага, з Бангладэшу, Егіпту, Індыі і Самалі. 15 з гэтых чалавек, убачыўшы польскія патрулі, адышлі ў Беларусь.

Таксама былі спробы нелегальнага перасячэння мяжы па памежных рэках. Дзевяць чалавек спрабавалі пераплыць раку Свіслач, але, як паведамляе Памежная служба, убачыўшы польскую варту, павярнулі ў Беларусь і пакінулі пантон на беразе. З іншага боку, у зоне дзеянняў памежнай заставы ў Пласках трое суданцаў пераправіліся праз раку Ваўкушанка.

Памежнікі таксама паведамілі аб затрыманні новых асоб за садзейнічанне ў незаконным перасячэнні мяжы. Пасля пагоні былі затрыманыя ўкраінец і грамадзянін Малдовы, якія перавозілі адзінаццаць афганцаў, і ўкраінец, які перавозіў чатырох чалавек: двух суданцаў, еменца і самалійца.

Паводле аператыўных даных пагранведамства, у 2023 годзе за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы затрымана больш за 380 чалавек.

З пачатку 2023 года пагранслужбы зафіксавалі больш за 12 тысяч спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Паводле дадзеных, раней прадстаўленых Памежнай службай, у сакавіку і красавіку было каля 2,5 тысяч такіх спробаў, у траўні каля 3 тысяч, з пачатку чэрвеня іх зафіксавана каля 1,8 тысячы.

ав