Беларуская Служба

Мінабароны: У сувязі з падзеямі ў Расіі мы зрабілі ўсё неабходнае для забеспячэння бяспекі краіны

25.06.2023 14:43
У нядзелю прэм'ер-міністр і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак наведаў жаўнераў, якія служаць на ўсходняй мяжы Польшчы.
.
М. БлашчакPAP/Tomasz Golla

- У сувязі з тым, што адбываецца ў Расіі, мы зрабілі ўсё неабходнае для забеспячэння бяспекі нашай краіны, – заявіў міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак у нядзелю ў Крынках на Падляшшы.
У нядзелю прэм'ер-міністр і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак наведаў жаўнераў, якія служаць на ўсходняй мяжы Польшчы.

Падчас брыфінгу ў кіраўніка Мінабароны запыталіся, ці ў суботу польскі ўрад зрабіў усе магчымыя крокі ў сувязі з падзеямі ў Расіі, бо апазіцыя абвінаваціла яго ў спозненай рэакцыі.

«Разам з прэмʼер-міністрам Маравецкім мы былі ў Багатыні, размаўлялі пра дэталі гэтай сітуацыі, як яна развівалася. Потым была сустрэча ў Канцылярыі прэмʼер-міністра пад кіраўніцтвам прэмʼер-міністра Маравецкага. Пазней была сустрэча ў Бюро нацыянальнай бяспекі пад кіраўніцтвам прэзідэнта Анджэя Дуды. Тым часам мы кансультаваліся з нашымі калегамі – прэмʼер-міністр з кіраўнікамі ўрадаў, а я з міністрамі абароны асноўных краін-саюзнікаў, таму мы зрабілі ўсё неабходнае, каб забяспечыць бяспеку нашай краіны», – сказаў міністр Блашчак.

20 чэрвеня прэзідэнт Анджэй Дуда склікаў у Бюро нацыянальнай бяспекі нараду з удзелам прэмʼер-міністра, віцэ-прэмʼера, кіраўнікоў міністэрстваў і спецслужбаў.

Прэзідэнт Анджэй Дуда паведаміў, што ў сувязі з сітуацыяй у Расіі адбыліся кансультацыі з прэмʼер-міністрам і Міністэрствам нацыянальнай абароны, а таксама з саюзнікамі. «За ходам падзей за нашай усходняй мяжой вядзецца пастаянны маніторынг», – напісаў ён у Твітэры.

ав

А. Дуда: Ніякай падвышанай пагрозы для Польшчы на дадзены момант няма абсалютна

25.06.2023 09:37
Прэзідэнт Анджэй Дуда пасля сустрэчы ў Бюро нацыянальнай бяспекі падкрэсліў, што польскія ўлады пастаянна сочаць за развіццём сітуацыі ў Расіі.