Беларуская Служба

Прэм'ер Польшчы: Бяспека і энергетычная палітыка – прыярытэты супрацоўніцтва ў Вышаградскай групе

26.06.2023 15:44
Саміт у Браціславе адбываецца на фоне расколу ў Вышаградскай групе.
   , , 26  2023 .
Перамовы прэм'ераў Вышаградскай групы, Браціслва, 26 чэрвеня 2023 г. PAP/EPA/Vivien Cher Benko HANDOUT

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што бяспека і энергетычная палітыка цяпер зʼяўляюцца прыярытэтнымі сферамі супрацоўніцтва паміж краінамі Вышаградскай групы (Польшча, Вугоршчына, Чэхія і Славаччына). Падчас свайго выступу ў Браціславе на саміце групы кіраўнік польскага ўраду паведаміў, што вядуцца перамовы аб забеспячэнні рэсурсамі газу на будучую зіму.

-Для ўсіх нас важнае значэнне мае бяспека, як і яе ўмацаванне, а таксама шчыльнае супрацоўніцтва эканамічнай галіне, узаемнага пранікнення інвестыцый. Ужо зараз мы пачалі размаўляць пра энергетыку, абмяркоўваем, як забяспечыць нашы патрэбы газу на наступную зіму.

Саміт у Браціславе адбываецца на фоне расколу ў Вышаградскай групе. Вугоршчына дыстанцыруецца ад падтрымкі Украіны, а новы пакет ЕС падтрымала толькі Чэхія, Славаччына ўтрымалася, а Польшча і Вугоршчына галасавалі супраць.

На гэтым фоне кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі мінулы год і прыярытэты на бліжэйшую перспектыву. Перамовы прэмʼераў Вышаградскай групы – гэта сімвалічнае завяршэння старшынства Браціславы і падрыхтоўка да чэшскага лідарства ў групе V4, якое пачынаецца ў суботу, 1 ліпеня.

iar/эж

Прэм’ер Славакіі: Вышаградская група можа адыграць важную ролю ў Еўрасаюзе

29.10.2021 13:32
Кожная з краін групы мае сваю спецыфіку і натуральна, што Славакія, Чэхія, Польшча і Венгрыя не ва ўсім згодныя, лічыць Эдуард Хегер.

Вышаградская група, нягледзячы на істотныя рознагалоссі, працягне супрацоўніцтва

07.12.2022 13:04
На саміце V4, куды ўваходзяць Польшчы, Славаччына, Вугоршчына і Чэхія бакі абмеркавалі наступствы ўварвання Расіі ва Украіну і перспектывы далейшага супрацоўніцтва ў рамках Вышаградскай групы.