Беларуская Служба

Палякі будуць эксплуатаваць чарговыя нарвежскія газавыя радовішчы

28.06.2023 13:01
Польскі канцэрн уваходзіць у дзясятку найбольшых кампаній, якія вядуць разведку і здабычу вуглевадародаў у Нарвегіі.
Платформа па здабычы вуглевадародаў на нарвежскім кантынентальным шэльфе Shutterstock/Roni Ben Ishay

Польскі энергетычны канцэрн Orlen будзе эксплуатаваць чарговыя газавыя радовішчы ў Нарвегіі. Orlen разам з нарвежскімі партнёрамі будзе здабываць газ на радовішчах Orn i Alve Nord на кантынентальным шэльфе Нарвегіі. Кампаніі атрымалі адпаведныя дазволы ад уладаў у Осла. Плануецца, што гадавая здабыча «блакітнага паліва» складзе 400 млн кубаметраў у год. Газ па трубаправодзе Baltic Pipe будзе пастаўляцца ў Польшчу, а таксама замежным кліентам.

Зоны нафтагазаздабычы Orn i Alve Nord знаходзяцца ў Нарвежскім моры і ўваходзяць у склад буйнога радовішча Skarv, якое, у сваю чаргу, з’яўляецца цэнтрам здабычы кампаніі PGNiG Upstream Norway – дачыннага прадпрыемства групы Orlen.

У кампаній групы Orlen – 98 канцэсій на здабычу нафты і газу на кантынентальным шэльфе Нарвегіі. Польскі канцэрн уваходзіць у дзясятку найбольшых кампаній, якія вядуць разведку і здабычу вуглевадародаў у Нарвегіі.

вс