Беларуская Служба

З 1 ліпеня ў Польшчы здымаюцца ўсе абмежаванні, уведзеныя з сувязі з эпідэміяй SARS-CoV-2

28.06.2023 15:25
Становішча эпідэмічнай пагрозы было ўведзенае ў Польшчы 16 мая 2022 года.
  COVID-19
Тэст на COVID-19fernandozhiminaicela /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства аховы здароўя Польшчы спыняе штотыднёвую публікацыю справаздач, датычных заражэння вірусам SARS-CoV-2 і хваробы COVID-19 у польскай папуляцыі. Рашэнне Мінздароўе тлумачыць адменай з 1 ліпеня бягучага года становішча эпідэмічнай пагрозы.

Становішча эпідэмічнай пагрозы было ўведзенае ў Польшчы 16 мая 2022 года. Да таго часу ў краіне дзейнічала эпідэміялагічнае становішча.

вс