Беларуская Служба

Аб'ём амерыканскіх інвестыцый у Польшчы складае больш за 26 млрд долараў ЗША

28.06.2023 21:01
У канцы 2021 года ў Польшчы працавала 1 тыс. 576 кампаній з амерыканскім капіталам. 
Доларыpixabay.com/CC0 Public Domain

Абʼём амерыканскіх інвестыцый у Польшчы складае больш за 26 млрд долараў ЗША, а ў фірмах, створаных амерыканскімі кампаніямі, працуе амаль 327 тыс. чалавек. У параўнанні з 2018 годам рост працаўладкавання ў амерыканскіх кампаніях у Польшчы склаў 23%. Такія дадзеныя вынікаюць з даследавання, праведзенага Амерыканскай гандлёвай палатай у Польшчы і Варшаўскай школай эканомікі (найбольш прэстыжная ў Польшчы эканамічная ВНУ – рэд.).

Злучаныя Штаты Амерыкі займаюць другое месца сярод замежных інвестараў у Польшчы па аб’ёме ўкладзенага капіталу. На першым месцы – Германія, на трэцім – Францыя.

У канцы 2021 года ў Польшчы працавала 1 тыс. 576 кампаній з амерыканскім капіталам. Аб’ём іх інвестыцый складае 4,1% ВУП Польшчы. 48% сродкаў заінвеставана ў прамысловыя прадпрыемствы, а найбольшая колькасць фірм (137 кампаній) працуе ў ІТ-сектары.

вс