Беларуская Служба

За апошнія суткі беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 176 чалавек

28.06.2023 13:58
У раёне гарадка Міхалова два мігранты прадпрынялі спробу пераплысці раку Свіслач, але, убачыўшы польскі патруль, вярнуліся ў Беларусь.
Польскія памежнікі на ахове мяжы з Беларуссю фота: twitter.com/Straz_Graniczna

За апошнія суткі беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 176 чалавек, паведаміла Памежная служба Польшчы. Гэта былі ў асноўным грамадзяне Бангладэшу і Індыі. На адрэзку граніцы, які ахоўвае застава ў вёсцы Нараўка, 22 нелегалы спрабавалі ўплаў пераправіцца праз раку Нараў.

У раёне гарадка Міхалова два мігранты прадпрынялі спробу пераплысці раку Свіслач, але, убачыўшы польскі патруль, вярнуліся ў Беларусь.

вс