Беларуская Служба

У Польшчы грузавікам забаранілі абганяць іншых удзельнікаў руху

01.07.2023 09:47
Гэта прадугледжваюць змены, унесеныя ў Правілы дарожнага руху. 
Od dziś TIR-y będą się mogły wyprzedzać tylko w wyjątkowych okolicznościach na autostradach i drogach szybkiego ruchu
Od dziś TIR-y będą się mogły wyprzedzać tylko w wyjątkowych okolicznościach na autostradach i drogach szybkiego ruchuMilos Muller/Shutterstock

У Польшчы ўступілі ў сілу змены ў Правілах дарожнага руху. У прыватнасці, адмененая плата за праезд для легкавых аўтамабіляў і матацыклаў на аўтамагістралях А2 і А4 на ўчастках, якія з’яўляюцца ўласнасцю дзяржавы. Бясплатнымі сталі адрэзкі Стрыкаў – Конін на трасе А2 і Уроцлаў – Сасніца – на А4. Новаўвядзенне не датычыць грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў. У той жа час прыватныя аўтамагістралі надалей застаюцца платнымі.

Акрамя таго, новыя правілы забараняюць грузавым аўтамабілям абганяць іншых удзельнікаў руху. Выключэннем з'яўляецца сітуацыя, калі транспартны сродак рухаецца значна ніжэй за дазволеную хуткасць або калі дарога мае больш за дзве паласы.

Таксама ўведзенае змяненне, датычнае штрафных балаў: цяпер яны анулююцца праз год, а не праз два, як было раней. Аднак новаўвядзенне тычыцца толькі балаў, выпісаных паліцыяй ад 1 ліпеня. Нагадаем, калі вадзіцель у Польшчы цягам году набярэ 24 штрафныя балы, то ў яго анулююцца правы на кіраванне транспартным сродкам, а сам ён накіроўваецца на пераздачу.

вс