Беларуская Служба

Польскі еўрадэпутат: Беларусь шмат у чым вінаватая, калі гаворка ідзе пра вайну ва Украіне

19.07.2023 13:04
Таму Збігнеў Кузьмюк лічыць, што краіна, таксама як Расія, павінна быць ахопленая санкцыямі Еўрасаюза.
Еўрадэпутат ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Збігнеў КузмюкPR24/AK

Еўрадэпутат ад «Права і справядлівасці» Збігнеў Кузьмюк (Zbigniew Kuźmiuk) заявіў у эфіры «Польскага радыё 24», што ўвядзенне санкцый у дачыненні да Беларусі з'яўляецца адказам на падтрымку Расіі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадваем, учора міністр па справах ЕС Шыман Шынкоўскі вэль Сэнк паведаміў пра чарговы пакет санкцый, якія Еўракамісія плануе ўвесці ў дачыненні да Беларусі. Усе працэдуры будуць завершаны ў бліжэйшыя дні:

- Беларусь – краіна, якая цесна супрацоўнічае з Расіяй і дапамагае ёй абыходзіць міжнародныя санкцыі – гэта па-першае. Па-другое, сама Беларусь шмат у чым вінаватая, калі гаворка ідзе пра вайну ва Украіне. Як мінімум па гэтых дзвюх прычынах яна павінна быць ахопленая санкцыямі.

Польшча пры падтрымцы Літвы неаднаразова патрабавала ўвядзення санкцый супраць беларускага рэжыму. Апошні раз ЕС уводзіў санкцыі супраць афіцыйнага Мінска год таму.

IAR/аз

Кіраўнік польскага МЗС: Расійскіх пагрозаў нельга ўспрымаць легкадумна

19.07.2023 10:03
Такім чынам міністр Збігнеў Рау пракаментараваў магчымую пагрозу з боку групы Вагнера.