Беларуская Служба

У Польшчы згадваюць 86-ю гадавіну «Польскай аперацыі» НКВД

11.08.2023 13:16
Арганізатарам цырымоніі ўшанавання памяці ахвяр «Польскай аперацыі» з'яўляецца Інстытут нацыянальнай памяці.
         ,       .  ,    19371938 .
Цырымонія перад Помнікам загінуўшым і забітым на ўсходзе ў Варшаве, у дзень ушанавання памяці тысяч ахвяр г.зв "Польскай аперацыі", праведзенай НКВД у 1937–1938 гг.PAP/Leszek Szymański

А 10:00 гадзіне ў Варшаве каля Помніка загінуўшым і забітым на Усходзе прайшла цырымонія ўшанавання памяці ахвяр «польскай аперацыі», праведзенай НКВД у 1937-1938 гг.., у якой удзельнічалі  дэлегацыі Упраўлення па справах ветэранаў вайны і ахвяр рэпрэсій і Інстытута нацыянальнай памяці. 11 жніўня 1937 года кіраўнік НКВД Мікалай Ежоў вынес загад аб пакаранні смерцю не менш за 111 тысяч чалавек польскага паходжання, якія жылі ў Савецкім Саюзе.

Кіраўнік Бюро па справах ветэранаў вайны і ахвяр рэпрэсій Ян Юзэф Каспшык сказаў Польскаму радыё, што генацыд палякаў быў помстай за паражэнне ў 1920 г. «Яны загінулі таму, што былі палякамі, таму што не далі сябе пераўтварыць у савецкіх людзей, таму што яны не адмовіліся ад хрысціянскай веры», — адзначыў ён.

Ян Юзэф Каспшык дадаў, што дагэтуль невядомыя дакладныя дадзеныя аб злачынствах супраць польскага насельніцтва, спланаваных і здзейсненых на загад Сталіна ў 1937-1938 гадах. «Дакументы знаходзяцца ў Крамлі, на Лубянцы. Пакуль большасць з іх невядомая і, на жаль, не магу сказаць, калі яны будуць нам вядомыя», — зазначыў міністр.

Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў вайны і пацярпелых ад рэпрэсій адзначыў, што злачынства было падрыхтавана вельмі дакладна. НКВД склаў спісы невыязных, і на працягу некалькіх тыдняў палякаў забівалі або цэлыя вёскі дэпартавалі ў ГУЛАГ і ў глыб Савецкага Саюза.

Адно з такіх месцаў - востраў Ольхон на Байкале. Туды было накіравана 6 тысяч палякаў, якія жылі ў Мінскай вобласці з савецкага боку. «Яны былі падвергнутыя такой цяжкой працы, што яны не пражылі і года, у іх няма магіл, іх выкінулі ў Байкал або пахавалі ў лясах. Толькі ў 2016 годзе ўдалося ўшанаваць іх памяць усталяваннем помніка і крыжа», - адзначыў міністр Каспшык.

ПР/юл