Падчас выходных польскія жаўнеры запрашаюць на вайсковыя пікнікі, арганізаваныя з нагоды 103-й гадавіны Варшаўскай бітвы і Дня Войска Польскага, якія выпадаюць 15 жніўня.
Адзін з такіх пікнікоў – у Рашыне ля Варшавы – сёння наведае міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak). Кіраўнік Мінабароны лічыць, што мерапрыемствы – нагода для прасўвання вайсковай службы:
- Мы зацікаўлены ў тым, каб не толькі ў Варшаве, але таксама ў амаль 70 гарадках па ўсяе Польшчы, дзе пройдуць пікнікі, заахвочваць да службы ў войску. Таму ў рамках кожнага мерапыемства будуць дзейнічаць цэнтры набору.
Падчас пікнікоў можна будзе зблізку пабачыць вайсковы рыштунак і сучасную зброю. Кульмінацыяй мерапрыемстваў стане пікнік на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. Тут будзе паказаная тэхніка, якая раней – 15 жніўня будзе ўдзельнічаць у ваенным парадзе вуліцамі Варшавы.
IAR/аз