За ўчорашні дзень з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 106 чалавек. Гэта, між іншым, грамадзяне Конга і Эрытрэі.
У раёне Дубічаў Царкоўных мяжу спрабавала перасячы вялікая група з 40 агрэсіўна настроеных замежнікаў. У аднаго чалавека быў нож, кідаліся камяні. На месца здарэння быў накіраваны аўтамабіль «Тайфун» з вадамётамі. Гэтую групу памежная служба не прапусціла праз мяжу.
У сваю чаргу каля Белавежы група з 25 іншаземцаў нелегальна пераправіліся праз раку. Гэта былі грамадзяне Ірака, Пакістана, Ірана, Туркменістана і Сірыі. Гэтыя людзі былі затрыманыя.
IAR/аз