Беларуская Служба

У Варшаве адкрылі новы Музей Войска Польскага

13.08.2023 16:56
Важны элемент выставы - гэта баявыя трафеі: чырвонаармейскія штандары, бальшавіцкая зброя і ўніформа.
Адзін з экспанатаў новага Музею Войска Польскага Фота: PAP/Albert Zawada

Варшаўская бітва 1920 г. зойме вельмі важнае месца ў экспазіцыі ў новага Музею Войска Польскага. У нядзелю, 13 жніўня, на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі адкрылі новы будынак музею, і гэтая падзея прымеркавана да 103-й гадавінай пачатку Варшаўскай бітвы, у якой польскія войскі разграмілі бальшавікоў. Гэта быў пераломны момант у польска-бальшавіцкай вайне, дзякуючы якому Польшча захавала свае ўсходнія межы, а Заходняя Еўропа была абаронена ад бальшавіцкай навалы.

На выставе ў цытадэлі быў вылучаны фрагмент з гісторыі тысячагоддзя польскай вайсковай справы, які датычыцца менавіта Варшаўскай бітвы. Важны элемент выставы - гэта баявыя трафеі: чырвонаармейскія штандары, бальшавіцкая зброя і ўніформа. У новым Музеі Войска Польскага можна пабачыць таксама танкі, якія польская армія атрымала ад Францыі ў 1919 годзе.

Будынак Музею Войска Польскага, які ўжо адкрыты для наведвальнікаў, гэта так званы паўднёвы павільён. Плануецца таксама будаўніцтва паўночнага павільёна. На выставе будзе прадстаўлена агулам больш за 30 тысяч экспанатаў, звязаных з гісторыяй польскага войска.

iar/ez