Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, як будзе гучаць чацвёртае пытанне на рэферэндуме, які плануюць правесці восенню. Яно датычыць сцяны на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю.
- Мы не дазволім, каб Польшча была бездапаможная ў адказ на ўсё большую агрэсію з боку Пуціна. Чарговае пытанне на рэферэндуме будзе гучаць «Ці вы падтрымліваеце ліквідацыю плоту на мяжы Рэчы Паспалітай Польшчы з Рэспублікай Беларусь? Гэта вы прымеце рашэнне, ці наша мяжа будзе далей ахоўвацца, ці яна будзе бяспечнай.
У пятніцу кіроўная партыя «Права і справядлівасць» пачала інфармацыйную кампанію на тэму галасавання. Першае пытанне датычыць продажу дзяржаўных прадпрыемстваў, другое – павышэння пенсійнага ўзросту, трэцяе пытанне будзе гучаць наступным чынам: «Ці падтрымліваеце вы прыём тысяч нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі ў адпаведнасці з механізмам прымусовага перасялення, уведзеным еўрапейскай бюракратыяй?».
16 і 17 жніўня адбудзецца двухдзённае паседжанне Сейму. На ім плануецца разгляд прапановы аб прызначэнні ўсенароднага рэферэндуму.
IAR