Беларуская Служба

638 гадоў таму ў Крэве быў заключаны польска-літоўскі хаўрус

14.08.2023 13:04
Заключэнне гэтага пагаднення паклала пачатак пабудове шматнацыянальнай дзяржавы.
   .
Дакумент заключэння Крэўскай уніі.Фота: Jogaila - http://dziedzictwo.polska.pl/katalog/slide,Akt_unii_polsko-litewskiej_wystawiony_w_Krewie_dnia_14_VIII_1385_r,pid,183415,gid,183401,cid,177.htm

МЗС Польшчы нагадвае пра 638-ю гадавіну Крэўскай уніі. Заключэнне гэтага пагаднення паклала пачатак пабудове шматнацыянальнай дзяржавы, якая злучыла польскія, рускія і літоўскія землі.

Міністэрства замежных спраў у сваім профілі ў сацыяльных сетках, прысвечаным гісторыі дыпламатыі, нагадала, што 14 жніўня 1385 года ў Крэве быў заключаны польска-літоўскі хаўрус. «Дакумент, напісаны на лацінскай мове на пергаменце, паклаў пачатак хрысціянізацыі Літвы і яе збліжэнню з Польшчай. Гэты працэс быў завершаны ў 1569 годзе заключэннем Люблінскай уніі і стварэннем Рэчы Паспалітай», – напісана ў сацсетках польскага МЗС.

IAR/нг