Намеснік дырэктара дэпартаменту нацыянальнай бясьпекі ў канцылярыі прэм’ер-міністра Аркадыюш Пулаўскі паведаміў, што Аляксей Т. і Андрэй Г. расклейвалі ў Кракаве і Варшаве налепкі з заахвочваннем да вярбоўкі. У абодвух гарадах мужчыны расклеілі каля трох сотняў такіх налепак, а на момант затрымання мелі іх пры сабе значна больш. Гэтыя людзі кантактавалі з расійскімі службамі і атрымлівалі ад іх фінансавае ўзнагароджанне.
- Гэтыя асобы расклейвалі на тэрыторыі двух гарадоў прапагандысцкія матэрыялы «Групы Вагнера», а дакладна – стыкеры з кодам, які вядзе на сайт гэтай парамілітарнай групоўкі. Яны атрымлівалі інструкцыі ад сваіх працадаўцаў – расійскіх спецслужбаў, якія паведамлялі, дзе трэба расклеіць наклейкі. Мужчыны рабілі здымкі і высылалі іх у Расію, што было падставай атрымання ўзнагароджання – гэта было нават да 20 тыс польскіх злотых у пераліку з рублёў.
Мужчыны планавалі пакінуць Польшчу 12 жніўня, але былі затрыманыя. Расіян абвінавацілі ў дзейнасці на карысць замежнай разведкі супраць інтарэсаў РП. Па інфармацыі следства, такія дзеянні мужчыны ўжо праводзілі ў іншых гарадах краін ЕС, у тым ліку ў Берліне і Парыжы, і планавалі працягваць іх у будучыні.
IAR/нг