Прэзідэнт Анджэй Дуда сустрэўся з польскімі амбасадарамі ў краінах Ініцыятывы трох мораў. Як паведамілі ў Канцылярыі прэзідэнта, сустрэча носіць каардынацыйны і падрыхтоўчы характар у сувязі з Восьмым самітам Ініцыятывы трох мораў, які адбудзецца ў верасні ў Бухарэсце.
У сустрэчы прынялі ўдзел кіраўнік Упраўлення міжнароднай палітыкі Марцін Пшыдач і дарадца прэзідэнта Павел Чэрвіньскі.
Ініцыятыва трох мораў аб'ядноўвае 12 краін: Аўстрыю, Балгарыю, Харватыю, Чэхію, Эстонію, Літву, Латвію, Польшчу, Румынію, Славакію, Славенію і Венгрыю. Ідэя гэтага праекту заключаецца ў стымуляванні эканамічнага развіцця краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і стварэнні стабільнага і паслядоўнага партнёрства краін з рэгіёну паміж Балтыйскім морам, Адрыятычным морам і Чорным морам.
IAR/нг