15 жніўня Каталіцкі касцёл адзначае свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Таму, між іншым, пераможную бітву 1920 года, якая адбылася ў гэты дзень, назвалі «Цудам на Вісле», каб падкрэсліць, што палякі перамаглі з божай дапамогай.
У хрысціянстве ўсходняга абраду 15 жніўня адзначаецца свята Успення Божай Маці. Святкаванне Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі бярэ пачатак з V стагоддзя і шырока распаўсюджана ва ўсім хрысціянстве.
Адзначэнне пачалося ва Усходняй Царкве, якая ўвяла яго ў 431 годзе. Лацінскі (Рымскі) Касцёл святкуе Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі з VII стагоддзя.
У Польшчы і многіх іншых еўрапейскіх краінах гэты дзень таксама часта называюць святам Маці Божай Зёлкавай. Сёння ў касцёлах асвячаюць травы, кветкі і снапы.
IAR/нг