Беларуская Служба

У другім квартале ВУП у Польшчы знізіўся на 0,5 працэнта

16.08.2023 14:02
Падрабязныя дадзеныя аб ВУП у другім квартале будуць апублікаваныя ўпраўленнем 31 жніўня.
.
Эканоміка. Ілюстрацыяgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У другім квартале бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года ВУП у Польшчы знізіўся на 0,5 працэнта супраць падзення на 0,3 працэнта ў папярэднім квартале, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

У другім квартале 2023 года сезонна скарэкціраваны ВУП знізіўся ў рэальным выражэнні на 3,7 працэнта ў параўнанні з папярэднім кварталам і быў меншы, чым год таму, на 1,3 працэнта. Падрабязныя дадзеныя аб ВУП у другім квартале будуць апублікаваныя ўпраўленнем 31 жніўня.

IAR/аз