Беларуская Служба

505 чалавек былі затрыманыя сёлета за пасобніцтва ў нелегальным перасячэнні мяжы з Беларусі

16.08.2023 18:03
109 нелегальных мігрантаў спрабавалі ўчора нелегальна перасячы беларуска-польскую мяжу.
-
Польска-беларуская мяжаtwitter.com/Straz_Graniczna

Учора беларуска-польскую мяжу спрабавалі нелегальна перасячы больш за сто чалавек (109). Памежная служба Польшчы паведамляе, што сярод іх былі, між іншым, грамадзяне Эрытрэі, Марока і Пакістана.

За пасобніцтва ў нелегальным перасячэнні мяжы з Беларусі былі затрыманыя два ўкраінцы, якія на дзвюх аўтамабілях перавозілі семярых сірыйцаў і двух іракцаў.

Усяго сёлета за дапамогу ў нелегальным перасячэнні польска-беларускай мяжы былі трыманыя 505 чалавек.

Кожны дзень Памежная служба паведамляе аб новых інцыдэнтах, звязаных з наплывам нелегальных мігрантаў.

IAR/аз

Міністр абароны прадставіў чацвёртае пытанне на рэферэндум. Яно пасрэдна датычыць Беларусі

14.08.2023 08:44
Кіроўная партыя пачала інфармацыйную кампанію на тэму галасавання.