Кіраўнік прэзідэнцкага Дэпартамента міжнароднай палітыкі Марцін Пшыдач ацаніў, што пагроза з боку Беларусі расце. Госць Першай праграмы Польскага радыё падкрэсліў, што агрэсіўная палітыка Беларусі ў дачыненні да Польшчы вызначаецца расійскім уплывам.
Марцін Пшыдач нагадаў, што цяпер у Беларусі знаходзяцца найміты з «Групы Вагнера»:
-У Беларусі паявіліся не толькі мігранты, але і крыміналісты з «Групы Вагнера», якія рабілі найгоршыя рэчы ва Украіне. Сёння яны ўяўляюць пагрозы для цэлага ўсходняга флангу НАТА, гаворка не толькі пра Польшчу, але таксама Літву і Латвію.
Прэзідэнцкі міністр дадаў, што ў Маскве і Мінску ўсведамляюць моц НАТА, саюзнікам якога з’яўляецца Польшча. Марцін Пшыдач таксама падкрэсліў, што краіна, дзякуючы мадэрнізаванай арміі, праводзіць палітыку стрымлівання. Аднак, як ён адзначыў, магчымыя паўторныя спробы дэстабілізаваць польска-беларускую мяжу.
ав