Беларуская Служба

У Варшаве пабіты чарговыя цеплавыя рэкорды

19.08.2023 09:25
Варшава – адзін з самых цёплых гарадоў Польшчы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

«Мы фіксуем яшчэ адзін дзень з тэмпературай вышэй за 30 градусаў па Цэльсію і, такім чынам, яшчэ адзін дзень з перавышаным лімітам цяпла ў гэтым годзе», – сказаў PAP прэс-сакратар Інстытуту метэаралогіі і воднай гаспадаркі Гжэгаж Валіеўскі.

«Трапічнае паветра прыбыло ў Польшчу і дае аб сабе ведаць праз высокія значэнні тэрмометраў, як удзень, так і ў трапічныя ночы. Гэта выклікае вялікую цеплавую нагрузку на наш арганізм», – патлумачыў Гжэгаж Валіеўскі.

Ён падкрэсліў, што апошнім часам Мазавецкае ваяводства было адным з самых цёплых. «Максімальнае значэнне, зафіксаванае ў 2023 годзе, – 35,7 градуса па Цэльсію ў Астралэнцы, але рэкорды цяпла сёлета таксама пабітыя ў Варшаве», – дадаў Валіеўскі. Толькі на гэтым тыдні тэрмометры зафіксавалі там 34,4 градуса.

Пры гэтым ён адзначыў, што раней і ў краіне, і ў сталіцы было і цяплей. «У 1993 годзе ў Слубіцах было зафіксавана 39,5 градусаў па Цэльсіі, а самае высокае значэнне тэмпературы ў Польшчы, гэта значыць 40,2 градуса па Цэльсіі ў 1921 годзе, было зафіксавана ў Прушкуве каля Аполя. У сваю чаргу ў Варшаве рэкорд спёкі, бо 37 градусаў па Цэльсію, быў усталяваны ў 2013 годзе», – нагадаў Валіеўскі.

Ён таксама звярнуў увагу, што кліматолагі звяртаюць увагу на яшчэ адзін важны аспект, а менавіта не на самі тэмпературныя паказчыкі, а на з'яву доўгатэрміновай спякоты. «Кліматолагі падкрэсліваюць, што такія сітуацыі будуць здарацца ў Польшчы ўсё часцей і гэтая спёка не будзе часовай, а будзе доўжыцца даўжэй», – адзначыў прадстаўнік Інстытуту.

Між тым, наперадзе яшчэ больш гарачых дзён. «Спякота пратрымаецца да канца нядзелі практычна па ўсёй Польшчы, толькі на паўночным захадзе крыху пахаладае.

ав