Еўропа павінна зрабіць больш для сваёй бяспекі, каб у будучыні магла адбіць любую звычайную агрэсію – заклікаў у суботу кіраўнік МЗС Збігнеў Раў у каментары ў Твітэры. Ён заклікаў павялічыць выдаткі на абарону.
Раў нагадаў, што ЗША «адыгралі ключавую ролю ў пабудове адзінства вольнага свету» вакол Украіны. «Гэтае адзінства патрэбна нам, каб ісці наперад. Еўропа павінна зрабіць больш для сваёй бяспекі, каб у будучыні даць адпор любой звычайнай агрэсіі», – заклікаў кіраўнік польскай дыпламатыі.
Ён заклікаў «эфектыўна павялічыць выдаткі на абарону». Паводле яго ацэнкі, у рамках НАТА можа быць створаная «група саюзнікаў, якія падаюць прыклад і выдзяляюць на абарону не менш за 2 працэнты ВУП».
«Вы можаце разлічваць на Польшчу ў гэтым вельмі патрэбным праекце!» – запэўніў міністр замежных спраў. Ён выказаў надзею, што кожная краіна НАТА дасягне гэтага паказчыка.
ав