Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы заклікае ісці на выбары і рэферэндум 15 кастрычніка

20.08.2023 14:11
На запісе, апублікаваным у сацыяльных сетках, кіраўнік ураду гаворыць, што гэта момант, калі кожны паляк мае магчымасць вызначыцца з будучыняй Польшчы.
Матэвуш МаравецкіPAP/Andrzej Jackowski

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заклікае людзей прыняць удзел у выбарах і рэферэндуме 15 кастрычніка. На запісе, апублікаваным у сацыяльных сетках, кіраўнік ураду гаворыць, што гэта момант, калі кожны паляк мае магчымасць вызначыцца з будучыняй Польшчы.

-Мы прыслухоўваемся да вашых галасоў, паколькі будучыня Польшчы – гэта супольнасць, салідарнасць, супраца і сумесныя дзеянні. Няхай нашае рашэнне будзе свядомым выбарам. Таму я прашу: 15 кастрычніка ідзіце на выбары і рэферэндум. Вашае меркаванне мае значэнне.

На гэтым тыдні Сейм прыняў праект пастановы аб прызначэнні ўсенароднага рэферэндуму па пытаннях асаблівага дзяржаўнага значэння.

Прапанова першага пытання на рэферэндуме гучыць так: «Ці падтрымліваеце вы продаж дзяржаўных актываў замежным структурам, што вядзе да страты полькамі і палякамі кантролю над стратэгічнымі галінамі эканомікі?». Другое: «Ці падтрымліваеце вы павышэнне пенсійнага ўзросту, у тым ліку вяртанне да 67 гадоў для мужчын і жанчын?» Трэцяе: «Ці падтрымліваеце вы допуск тысяч нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу і Афрыкі ў рамках механізму прымусовага перасялення, навязанага еўрапейскай бюракратыяй?» Чацвёртае пытанне: «Ці падтрымліваеце вы дэмантаж плоту на мяжы паміж Рэспублікай Польшча і Рэспублікай Беларусь?»

ав


Палітычныя сілы Польшчы: Гэта будуць адны з найважнейшых выбараў

11.08.2023 13:32
15 кастрычніка ў Польшчы пройдуць парламенцкія выбары. Выбарчая кампанія ўжо пачалася і мае востры характар.