Беларуская Служба

Мемарыяльны музей «Сібір» ладзіць акцыю памяці ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў

21.08.2023 09:48
Гістарычны шпацыр у панядзелак у Рызе, велапрабег у сераду і выстава ў Вільні – гэта новыя элементы сёлетняга Пелотона Памяці, арганізаванага Мемарыяльным музеем «Сібір» у Беластоку.
.
..

Пелатон ушаноўвае памяць ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў у Польшчы, але таксама ў іншых краінах.

Галоўны велапрабег у Беластоку адбудзецца 26 жніўня. У ім возьмуць удзел каля двухсот чалавек, паведаміў PAP доктар Пётр Паплаўскі з Мемарыяльнага музею «Сібір».
На працягу некалькіх гадоў музей набліжае гісторыю ў актыўнай, сучаснай форме. Удзельнікі велапрабегу (каля 6 км) даведаюцца пра гісторыю, слухаючы аповеды пра месцы іх прыпынкаў.

Акцыя ладзіцца ў другой палове жніўня, у чарговыя гадавіны падпісання ў 1939 годзе Савецкім Саюзам і Германіяй Пакта Молатава-Рыбентропа, у выніку якога Цэнтральная і Усходняя Еўропа былі падзеленыя на сферы ўплыву, а рэпрэсіі закранулі грамадзян шматлікіх краін, не толькі Польшчы.

Ужо ў мінулыя гады арганізатары пелотона звярталі ўвагу на міжнародны характар савецкіх рэпрэсій.

Гістарычны шпацыр па Рызе ў панядзелак арганізуе Музей акупацыі Літвы, паведаміў Пётр Паплаўскі. У Вільні ў сераду адбудзецца велапрабег і выстава пра лёсы розных народаў, пацярпелых ад савецкіх рэпрэсіяў. Мерапрыемствы ў Вільні арганізуюцца Цэнтрам даследаванняў генацыду і супраціву грамадзян Літвы, які супрацоўнічае з Мемарыяльным музеем «Сібір».

«Вельмі важным пунктам місіі музею з’яўляецца тое, што мы хочам быць месцам, дзе ўспамінаюць лёсы ўсіх дэпартаваных, не толькі жыхароў Беластока, але ўсіх дэпартаваных з Польшчы і з усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропы», – сказаў PAP Пётр Паплаўскі.

ав/PAP