Беларуская Служба

Сярэдні заробак на прадпрыемствах у ліпені склаў 7485 злотых

21.08.2023 12:06
Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, занятасць у ліпені ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 0,1%.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

7485 злотых 12 грошаў брута – гэта быў сярэдні заробак на прадпрыемствах у ліпені. У параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года гэта на 10,4% больш. Гэта кампаніі з колькасцю супрацоўнікаў больш за 9 чалавек.

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, занятасць у ліпені ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 0,1%, а ў месячным вымярэнні не змянілася.

Прамысловая вытворчасць у ліпені ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года знізілася на 2,7%. У параўнанні з чэрвенем гэтага года яна была меншай на 8,5%.

Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, зніжэнне закранула 24 з 24 галін прамысловасці – у т.л. у здабычы каменнага і бурага вугалю, вытворчасці хімікатаў і хімічных прадуктаў, мэблі і металаў.

Рост зафіксаваны ў 10 галінах, між іншым, у вытворчасці аўтатранспартных сродкаў, прычэпаў і паўпрычэпаў.

ав