Нягледзячы на тое, што ратавальнікі гадамі заклікаюць быць асцярожнымі на вадаёмах, усё роўна кожнае лета здараюцца трагічныя выпадкі. Па дадзеных Урадавага цэнтра бяспекі, у мінулыя выхадныя ў вадзе загінулі 19 чалавек. З пачатку жніўня ў Польшчы патанулі больш за 60 чалавек.
Бліжэйшы тыдзень надалей будзе вельмі цёплы. Больш халоднае палярнае паветра трапляе ў Польшчу з паўночна-заходняй Еўропы. Прэс-сакратар Інстытута метэаралогіі і воднай гаспадаркі Гжэгаж Валіеўскі кажа, што пахаладанне не будзе вялікім.
Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у пятніцу спякота вернецца. У гэты дзень на значнай частцы тэрыторыі краіны прагрэецца да 32-33 градусаў.
ав