FA-50 – лёгкі баявы самалёт вытворчасці паўднёвакарэйскай кампаніі Korea Aerospace Industries. Летась Польшча замовіла 48 такіх машын.
Міністр Марыюш Блашчак падкрэсліў, што замена авіяпарку польскага войска адбываецца рэкорднымі тэмпамі:
-Мы замяняем постсавецкія самалёты машынамі заходняй вытворчасці. Замена авіяпарку адбываецца рэкордна хутка. Не думаю, што можна назваць іншы прыклад, дзе на працягу году ў карыстанне трапілі новыя самалёты. Мы гэта зрабілі. За адзін год FA-50 даступныя ў ВПС.
У Мінску Мазавецкім міністр Марыюш Блашчак прадставіў праграму міжнароднага авіясалона AIR SHOW Radom 2023. Паказы адбудуцца ў апошнія выхадныя святочных дзён – 26 і 27 жніўня.
AIR SHOW – найбуйнейшая прэзентацыя рыштунку для жаўнераў усіх відаў узброеных сіл у Польшчы. Іх прадставяць лепшыя польскія і замежныя пілоты.
ав