У бліжэйшую суботу і нядзелю пройдзе буйнейшае ў Польшчы авіяцыйнае мерапрыемства Air Show Radom 2023. Аматары авіяцыі змогуць пабачыць паветраныя паказы, а таксама пазнаёміцца з рознага тыпу лятальнымі апаратамі. Сёлета арганізатары таксама падрыхтавалі «сухапутную» частку мерапрыемства: на Air Show Radom можна будзе купіць лот на кіраванне Ferrari SF90 Stradale – балідам «Формулы -1», і Audi RS6 з рухавіком у 1 тыс. конскіх сіл. Даход з продажу лотаў будзе накіраваны ў фонд, які збірае грошы на неанаталагічныя рэанімабілі.
Інфармацыйную падтрымку Air Show Radom 2023 забяспечвае Першы і Трэці каналы Польскага радыё. Падрабязнасці мерапрыемства даступныя на адмыслова створаным сайце.
Упершыню авіяцыйнае шоў прайшло ў Радаме ў 2000 годзе. У 2009 годзе падчас паказу разбіўся знішчальнік Су-27 ВПС Беларусі. Пілоты, палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч, адвялі падаючы самалёт ад гледачоў і збудаванняў, але самі загінулі, не змогшы катапультавацца.
Горад Радам з насельніцтвам у 200 тыс. чалавек знаходзіцца ў 100 км на поўдзень ад Варшавы.
вс