Беларуская Служба

Міністр абароны Польшчы заклікаў маладых палякаў уступаць у шэрагі спецназу

22.08.2023 16:50
Кіраўнік абароннага ведамства прыняў удзел у прэзентацыі новай баявой групы «C» у марскім спецпадраздзяленні Formoza.
  Formoza
Марское спецпадраздзяленне Formoza польскай арміі падчас аперацыі Formoza.wp.mil.pl/Andrzej Krugler

Міністр абароны Польшчы Мар'юш Блашчак заклікаў маладых палякаў уступаць у шэрагі польскай арміі, асабліва ў войскі спецпрызначэння. Кіраўнік абароннага ведамства прыняў удзел у прэзентацыі новай баявой групы «C» у марскім спецпадраздзяленні Formoza.

Стварэнне новай групы зʼяўляецца адказам на сучасныя ваенныя і іншыя пагрозы, звязаныя з функцыянаваннем найважнейшых абʼектаў польскай інфраструктуры: газавага порта ў Свінауйсьці і газаправода Baltic Pipe.

Міністр Блашчак падкрэсліў, што служба ў польскім войску, і перш за ўсё ў спецыяльных падраздзяленнях, мае асаблівае значэнне. «Быць салдатам польскага спецназа – гэта вялікі гонар», – сказаў Марыюш Блашчак.

Міністр абароны Польшчы запэўніў, што сілы спецыяльнага прызначэння пастаянна ўмацоўваюцца і адпрацоўваць узаемадзеянні з сухапутнымі войскамі і ВМС.

Спецыяльная марская дыверсійна-разведвальная група Formoza была створаная ў 2007 годзе. Яна ўваходзіць у склад Спецыяльных войск Польшчы і базуецца ў балтыйскім горадзе Гдыня.

вс