Сёння мы бачым, наколькі патрэбны той бар'ер, які пабудаваў урад «Права і справядлівасці». І наколькі памыляліся тыя, хто гэтага не хацеў, заявіў у сераду прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі, маючы на ўвазе атаку мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі, на патрулі Памежнай службы.
«Учора 60 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі. На патрулі Памежнай службы напала агрэсіўная група з 20 чалавек. Некаторыя з іх былі ў масках, кідалі камяні і галіны, адзін з людзей цэліўся ў нашых ахоўнікаў, імаверна, са стрэльбы», – напісаў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі ў Facebook.
Прэмʼер-міністр запэўніў, што «польская дзяржава стаіць за кожным польскім жаўнерам, паліцыянтам і памежнікам» і падзякаваў ім за службу.
У сераду Памежная служба ў зводцы за мінулы дзень паведаміла, што 60 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. На патрулі ў Дубічах Царкоўных напала група з 20 замежнікаў. Некаторыя з іх былі ў масках. Яны кідалі ў афіцэраў камяні і галіны. Адзін з мужчын цэліў у патруль з гладкаствольнай зброі. Памежная служба паведаміла ў Twitter, што іншаземцы таксама стралялі з рагаткі, пашкодзіўшы адзін з аўтамабіляў пагранслужбы.
PAP/нг