Рэгіянальны штодзённік «Głos Szczeciński» паведамляе, што святкаванне Дня незалежнасці Украіны пачнецца ў горадзе заўтра (24 жніўня) а 18.00 на плошчы Салідарнасці адкрыццём кірмашу. На 18:30 арганізатары – аб'яднанне «Мі-Грацыя» – запланавалі пачатак культурнай праграмы з удзелам украінскіх артыстаў.
Затым а 19-й гадзіне ўдзельнікі цырымоніі пройдуць маршам пратэсту супраць злачынстваў і зверстваў, якія зараз адбываюцца ва Украіне, ад плошчы Салідарнасці па вуліцах Малапольскай, Яравіцкай і Шчарбцовай да Валоў Храбрага. Там на лесвіцы будзе зроблены памятны фотаздымак.
«Głos Szczeciński» піша, што падчас мерапрыемства будуць збіраць грошы на аўтамабіль для 115-й механізаванай брыгады, якая ваюе на ўсходзе Украіны.
Асацыяцыя «Мі-Грацыя» падкрэслівае, што арганізавала святкаванне з важнай для ўкраінцаў нагоды – 32-й гадавіны аднаўлення незалежнасці Украіны. Заўтрашнія мерапрыемствы таксама стануць знакам салідарнасці і падтрымкі тых, хто змагаецца за абарону Украіны і тых, хто ім дапамагае.
IAR/нг