Беларуская Служба

Сёння раніцай цягнік з Беластока ў Варшаву сышоў з рэек

24.08.2023 07:58
У цягніку было каля 150 чалавек. Ніхто не пацярпеў.
Сёння раніцай цягнік з Беластока ў Варшаву сышоў з рэекPodlaska Policja

Здарэнне адбылося адразу пасля выезду з беластоцкага вакзала. У цягніку было каля 150 чалавек. Ніхто не пацярпеў, але ўзнікаюць заторы.

Прычына аварыі пакуль невядомая. Па гэтым пытанні працуе спецыяльная камісія.

Томаш Латоўскі з прэс-службы PKP PLK паведаміў Польскаму агенцтву друку PAP, што ўсе 150 чалавек, якія ехалі ў Варшаву цягніком, скарысталіся запасным транспартам, падрыхтаваным PKP Intercity, і павінны дабрацца да сталіцы на аўтобусах.

У Беластоку прыпынены рух астатніх цягнікоў не толькі ў бок Варшавы, але таксама ў бок Элка і Бельска Падляшскага.

Цягнік стаіць на рэйках. У акцыі задзейнічаны спецыяльны выратавальны цягнік.

яс