«Шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Украіны!» – чытаем у Twitter Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Да пажаданняў далучылася і Генеральнае камандаванне родаў войск Узброеных сіл Польшчы. «Выказваем захапленне і павагу вайскоўцам Узброеных сіл Украіны за барацьбу ў абарону Радзімы! Гэта другі Дзень незалежнасці Украіны з пачатку расійскай агрэсіі супраць гэтай краіны», — падкрэсліваецца ў сацсетках.
У сваю чаргу Генштаб Войска Польскага выказвае захапленне і павагу жаўнерам Узброеных сіл Украіны за гераічную барацьбу ў абароне Айчыны.
У Дзень незалежнасці Украіны польскі Сенат прадставіў графік сваёй дзейнасці для ўсходняга суседа і грамадзян Украіны з пачатку расійскай агрэсіі.
Да пажаданняў далучылася і Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро. «Жадаем украінскім партнёрам і сябрам перамогі і жаданага міру!» - напісана ў Twitter.
32 гады таму, 24 жніўня 1991 года, Вярхоўная Рада Украіны прыняла Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. Была прынята назва, якая складаецца з аднаго слова - Украіна. Першай краінай, якая прызнала незалежную Украіну была Польшча.
яс/IAR