Беларуская Служба

Мэр Варшавы далучаецца да выбарчай кампаніі галоўнай апазіцыйнай партыі

25.08.2023 13:03
Даследаванні, праведзеныя па замове «Грамадзянскай платформы», паказваюць, што Тшаскоўскага прымаюць лепш, чым іншых партыйных лідараў у акругах, дзе пераважаць прыхільнікі кіроўнай партыі.
Рафал Тшаскоўскі PAP/Tomasz Waszczuk

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі едзе ў турнэ па Польшчы. Ён будзе падтрымліваць Дональда Туска ў парламенцкай кампаніі. Даследаванні, праведзеныя па замове «Грамадзянскай платформы», паказваюць, што Тшаскоўскага прымаюць лепш, чым іншых партыйных лідараў у акругах, дзе пераважаць прыхільнікі кіроўнай партыі. Сёння ў Ольштыне пачынаецца канферэнцыя Рафала Тшаскоўскага «Кампус Польшча будучыні».

– Качыньскі і эліты «ПіС» цалкам адарваныя ад рэальнасці. І гэта ніяк не звязана з узростам. Ён не ўяўляе, што такое жыццё польскіх жанчын і польскіх мужчын, асабліва моладзі. Старшыня Качыньскі не ўяўляе, чаго хоча маладое пакаленне. Як ён можа навучыць нас, што такое сям'я? Ён не ўяўляе, што такое замежжа. Ён не ўяўляе сучасных выклікаў, – гаварыў Тшаскоўскі ў Ольштыне.

ав

Выбаркам «Права і справядлівасці» распачаў кампанію «Туск – гэта беспрацоўе»

25.08.2023 11:33
На думку кіроўнай партыі, папярэдняя ўлада не спраўлялася з беспрацоўем.