Беларуская Служба

Серверы Польскага радыё падвергнуліся масіраванай хакерскай атацы з-за мяжы

26.08.2023 10:30
Хакеры таксама атакавалі серверы Польскага агенцтва друку PAP.
.
.Fot. Polskie Radio

У пятніцу цягам цэлага дня серверы Польскага радыё былі цэллю хакерскай атакі, праведзенай з-за мяжы. У сувязі са злачынным інцыдэнтам у карыстальнікаў былі праблемы з доступам да сайтаў, у тым ліку да старонкі Беларускай службы Польскага радыё.

ІТ-адзел Польскага радыё на працягу цэлага дня змагаўся з атакамі. Праблему ўдалося вырашыць толькі познім вечарам.

Хакеры таксама атакавалі серверы Польскага агенцтва друку PAP.