Беларуская Служба

У Польшчы пачалося Air Show Radom 2023 – буйнейшае ў краіне і адно з буйнейшых у Еўропе авіяцыйных мерапрыемстваў

26.08.2023 13:46
На мерапрыемства прададзена больш за 100 тыс. білетаў.
    Orlik       PZL-130 TC-II Orlik
Авіяцыйная група вышэйшага пілатажу Orlik ВПС Польшчы на самалётах польскай вытворчасці PZL-130 TC-II OrlikPAP/Radek Pietruszka

Сёння, у суботу, 26 жніўня пачалося буйнейшае ў Польшчы і адно з буйнейшых у Еўропе авіяцыйных мерапрыемстваў – Air Show Radom 2023. Аматары авіяцыі змогуць пабачыць паветраныя паказы, а таксама пазнаёміцца з рознага тыпу лятальнымі апаратамі. Інфармацыйную падтрымку Air Show Radom 2023 забяспечвае Першы і Трэці каналы Польскага радыё.

На мерапрыемства прададзена больш за 100 тыс. білетаў. У праграме, у прыватнасці, вячэрнія авіяпаказы ў суправаджэнні піратэхнічных эфектаў, гонкі аўтамабіля «Формулы – 1» з самалётам і выстава рознага тыпу авіятэхнікі.

Падрабязнасці мерапрыемства даступныя на адмыслова створаным сайце.

Свята авіяцыі, якое працягнецца два дні, зноў вярнулася ў каляндар масавых мерапрыемстваў Польшчы пасля пяцігадовага перапынку з-за эпідэміі каранавіруса.

Акрамя польскіх самалётаў, у Air Show удзел прымуць машыны з Бельгіі, Даніі, Грэцыі, Чэхіі і Фінляндыі. Першы раз шырокай публіцы будзе паказаны вучэбна-баявы самалёт паўднёвакарэйскай вытворчасці FA-50, першыя адзінкі якога паступілі на ўзбраенне ВПС Польшчы сёлета.

Упершыню авіяцыйнае шоў прайшло ў Радаме ў 2000 годзе.

У 2009 годзе падчас паказу разбіўся знішчальнік Су-27 ВПС Беларусі. Пілоты, палкоўнік Аляксандр Марфіцкі і палкоўнік Аляксандр Жураўлевіч, адвялі падаючы самалёт ад гледачоў і збудаванняў, але самі загінулі, не змогшы катапультавацца. Па просьбе беларускага боку вынікі расследавання прычын катастрофы былі засакрэчаныя.

Горад Радам з насельніцтвам у 200 тыс. чалавек знаходзіцца ў 100 км на поўдзень ад Варшавы.

вс