Беларуская Служба

На Air Show у Радаме сёння адбудзецца гонка паміж самалётам і аўтамабілем

27.08.2023 08:35
Будуць прэзентаваныя знішчальнікі F16 і FA-18, а таксама новы набытак польскай арміі – самалёт карэйскай вытворчасці FA-50.
    ,  .
Паказы падчас першага дня мерапрыемства, у суботу.Фота: PAP/Radek Pietruszka

Сёння – другі дзень свята аматараў авіяцыі – Air Show у Радаме. Адбудзецца прэзентацыя гістарычнай і сучаснай авіятэхнікі, паветраны парад, гонка паміж самалётам і аўтамабілямі Формулы-1. Арганізатары чакаюць больш за 90 тысяч гледачоў.

Сённяшнія шоу пачнуцца гонкай аўтамабіляў Audi, Ferrari і Bugatti. Затым будуць прэзентаваныя знішчальнікі F16 і FA-18, а таксама новы набытак польскай арміі – самалёт карэйскай вытворчасці FA-50.

Удзельнікі першага дня авіясалона казалі, што дзеля такога відовішча варта ехаць у Радам. «Я жыву недалёка адсюль і браў удзел ва ўсіх выпусках авіясалона. У гэтым годзе ўзровень сапраўды высокі», – падкрэсліў адзін з гледачоў.

У праграме таксама дынамічны паказ самалёта M-346 Bielik. Капітан Мацей Дрозд сказаў, што кіраванне такой машынай патрабуе выключнай фізічнай падрыхтоўкі. «Перагрузкі, якім падвяргаюцца пілоты падчас такой дэманстрацыі, вельмі высокія. Пры звычайных палётах яны таксама бываюць, але доўжацца даволі нядоўга», – адзначыў лётчык.

На Міжнародным авіясалоне AIR SHOW таксама можна ўбачыць выставу самай сучаснай тэхнікай польскага войска – танкі Abrams, гаўбіцы Krab, а таксама сістэмы Patriot.

IAR/нг