Беларуская Служба

На Польскай чыгунцы паўтарыўся выпадак несанкцыянаванага затрымання цягнікоў

27.08.2023 17:41
Атрыманне сігналу «радыёстоп» прыводзіць да неадкладнага стрымання руху ўсіх цягнікоў, радыётэлефоны якіх працуюць на зададзенай частаце ў дадзеным раёне.
 .  .
Ілюстрацыйны здымак. Польская чыгунка.Фота: PAP/Marcin Bielecki

На Падляшшы адбылося несанкцыянаванае выкарыстанне сігналу «радыёстоп». Гэтую інфармацыю Польскаму радыё ў Беластоку пацвердзіў прэс-сакратар Польскай чыгункі Караль Якубоўскі. Здарэнне адбылося а 7-й гадзіне раніцы на станцыі Лапы – паміж Варшавай і Беластокам.

«Гэтая падзея не ўяўляла ніякай небяспекі, яе таксама будуць высвятляць адпаведныя службы», – сказаў Караль Якубоўскі. Колькі цягнікоў спынілася і на які час, невядома.

Гэта чарговы падобны выпадак на польскай чыгунцы. Такія ж здарэнні адбыліся і ў Заходнепаморскім ваяводстве.
Як раней паведамлялі прадстаўнікі чыгункі, атрыманне сігналу «радыёстоп» прыводзіць да неадкладнага стрымання руху ўсіх цягнікоў, радыётэлефоны якіх працуюць на зададзенай частаце ў дадзеным раёне.

Справай аб інцыдэнтах займаецца між іншым Агенцтва ўнутранай бяспекі.

IAR/нг