Беларуская Служба

Беларускія памежнікі закідалі польскіх калегаў камянямі

28.08.2023 18:02
З пачатку года на польска-беларускай мяжы зафіксавана больш за 20,5 тысячы спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.
      .
Польскія памежнікі на ахове мяжы з Беларуссю. фота: twitter.com/Straz_Graniczna

Ноччу на польска-беларускай мяжы нелегальныя мігранты закідалі польскіх афіцэраў камянямі. Ніхто не пацярпеў. Памежная служба ў «Твітэры» паведаміла, што шэсць мігрантаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Гэта былі грамадзяне Сірыі і Емена.

«Каля Мельніка беларускія функцыянеры закідалі камянямі патруль польскіх службаў. Ніхто не пацярпеў, аўтамабіль таксама», – паведамілі польскія памежнікі.

З шасці чалавек, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу, трое павярнулі назад у Беларусь.

З пачатку года на польска-беларускай мяжы зафіксавана больш за 20,5 тысячы спробаў нелегальнага перасячэння.

IAR/SG/Twitter/аз

Станіслаў Жарын: Смерць Прыгожына не ліквідуе пагрозы для Польшчы

28.08.2023 13:01
Можна чакаць змены ў профілі дзейнасці вагнераўцаў, лічыць упаўнаважаны польскага ўрада па бяспецы інфармацыйнай прасторы.