Беларуская Служба

На чыгунцы ў Польшчы зафіксавана чарговае несанкцыянаванае выкарыстанне стоп-сігналаў

29.08.2023 20:02
Перадача стоп-сігналу на спецчастаце прыводзіць да неадкладнага спынення ўсіх цягнікоў на невялікім участку чыгункі.
      PKP Intercity
Цягнік польскай дзяржаўнай чыгуначнай пасажырскай кампаніі PKP Intercity крыніца: facebook.com/PolskieLinieKolejowe

У Польшчы зафіксавана чарговае несанкцыянаванае выкарыстанне стоп-сігналаў. Невядомыя перадалі сігналы на спецыяльнай радыёчастаце на чыгунцы ў Лодзінскім, Мазавецкім, Апольскім і Паморскім ваяводствах.

«Небяспекі для пасажыраў не было, але некаторыя цягнікі спыніліся, затрымкі склалі ў сярэднім сем хвілін», – адзначыў прэс-сакратар дзяржаўнай чыгуначнай кампаніі PKP PLK Караль Якубоўскі.

Агулам было спынена 25 цягнікоў. Польская чыгунка пра ўсе інцыдэнты паведаміла ў адпаведныя службы.

Перадача стоп-сігналу на спецчастаце прыводзіць да неадкладнага спынення ўсіх цягнікоў на невялікім участку чыгункі.

Як паведамлялася, у нядзелю каля станцыі Лапы і на ўчастку Саколка – Шэпятова ў Падляскім ваяводстве быў спынены чыгуначны рух у аўтаматычным рэжыме пасля выкарыстання зламыснікамі стоп-сігналу.

Праваахоўныя органы затрымалі двух мужчын ва ўзросце 24 і 29 гадоў, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынства.

Падобныя інцыдэнты здарыліся таксама ў выходныя ў іншых рэгіёнах Польшчы.

вс

Польская пракуратуры высунула абвінавачанні дваім мужчынам, якія падазраюцца ў спыненні руху цягнікоў у Падляшскім ваяводстве

29.08.2023 12:35
Мужчынам пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення свабоды.