Беларуская Служба

Сенат Польшчы абвясціў 2024 год Годам Чэслава Мілаша

07.09.2023 17:40
У рэзалюцыі нагадваецца, што Мілаш быў сведкам найвялікшых падзей мінулага стагоддзя.
Паседжанне Сенату PAP/Andrzej Lange

- Прызнаючы заслугі Чэслава Мілаша ў фарміраванні польскай літаратуры, мовы, інтэлектуальнай незалежнасці і культурнай адкрытасці, Сенат Рэспублікі Польшча ўстанаўлівае – у дваццатую гадавіну смерці паэта – 2024 год Годам Чэслава Мілаша – падкрэсліваецца ў прынятай у чацвер рэзалюцыі.

У рэзалюцыі нагадваецца, што Мілаш «быў сведкам найвялікшых падзей мінулага стагоддзя: Першай сусветнай вайны, рэвалюцыі ў Расіі, аднаўлення незалежнасці Польшчай, сацыяльных і нацыянальных змен у Другой Рэчы Паспалітай, апакаліпсісу на вуліцах акупаванай Варшавы, Халакоста і сутыкненне двух таталітарызмаў, эміграцыі ў свеце, падзеленым жалезнай заслонай, распаду савецкай імперыі і пабудовы дэмакратыі. Як падкрэслівалася, гэтыя падзеі наклалі адбітак на яго ўспрыманне пасляваеннага свету і «паўплывалі на ўніверсальны памер яго творчасці, якая ў 1980 годзе атрымала найвышэйшае прызнанне Нобелеўскага камітэта».

Сенатары таксама падкрэсляць высокі ранг творчасці Чэслава Мілаша. «Гэта паэзія пачуццяў і інтэлекту, маральных дэталяў і гістарычнага сінтэзу, метафізічная паэзія, і ў той жа час моцна звязаная з біяграфіяй аўтара», – гаворыцца ў рэзалюцыі.

ав

У суботу ўся Польшча будзе чытаць «Над Нёманам» Элізы Ажэшкі

07.09.2023 15:42
Паслязаўтра ў Польшчы адбудуцца трынаццатыя Нацыянальныя чытанні.