Беларуская Служба

Амбасарад Польшчы ў ААН раскрытыкаваў Расію за псеўдавыбары

09.09.2023 15:01
Паводле яго, гэта працяг фіктыўных рэферэндумаў, якія прайшлі на акупаваных украінскіх тэрыторыях.
Амбасарад Польшчы ў ААН Кшыштаф Шчэрскі Twitter/@PLinUN

Пастаянны прадстаўнік Польшчы ў ААН Кшыштаф Шчэрскі асудзіў выбары, якія Расія плануе правесці на акупаваных тэрыторыях Украіны. Падчас дэбатаў у Радзе бяспекі ААН палітык абвінаваціў улады ў Маскве ў парушэнні Статута ААН.

Польскі амбасадар ацаніў, што запланаваныя Расіяй мясцовыя выбары з'яўляюцца працягам фіктыўных рэферэндумаў, якія прайшлі амаль 12 месяцаў таму на акупаваных украінскіх тэрыторыях. Шчэрскі нагадаў, што дзеянні Крамля асудзілі больш за 140 краін ААН.

«Польшча не можа і не пагадзіцца з парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны або якой-небудзь дзяржавы-сябра ААН. Для нас гэта відавочна незаконна», – сказаў ён. Кшыштаф Шчэрскі раскрытыкаваў аднабаковыя і незаконныя дзеянні Расіі.

«У спробе стварыць новы палітычны факт, каб легітымізаваць сваю акупацыю ў вачах міжнароднай супольнасці, Расія працягвае сваю жорсткую ваенную агрэсію супраць мірнага насельніцтва ў многіх украінскіх гарадах і вёсках», – сказаў палітык.

Кшыштаф Шчэрскі заклікаў да паслядоўнай абароны Статута ААН, у тым ліку найвышэйшага прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці.

IAR/аз

ААН заклікала Беларусь перагледзець указ аб пашпартах

09.09.2023 12:45
Паводле арганізацыі, ён парушае правы тысячаў беларусаў, якія жывуць за межамі сваёй краіны.