Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Разам з Карэяй мы возьмемся за пасляваеннае аднаўленне Украіны

14.09.2023 11:20
Прэзідэнт Анджэй Дуда адкрыў польска-карэйскі форум.
    -
Анджэй Дуда сустрэўся з прэм’ер-міністрам Паўднёвай Карэі Хан Дак СуФота: PAP/Darek Delmanowicz

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на міжнародным форуме ў горадзе Крыніца-Здруй заявіў, што краіна становіцца найважнейшым атрымальнікам і партнёрам карэйскай зброевай прамысловасці.

Прэзідэнт адкрыў польска-карэйскі форум. У сваім выступе Анджэй Дуда нагадаў, што Польшча падпісала пагадненні аб пастаўках зброі з Паўднёвай Карэяй:

-Пагадненні аб пастаўках самалётаў FA-50, карэйскіх пускавых установак K239 Chunmoo, танкаў K2 і САУ K9. Частка вытворчасці танкаў таксама будзе адбывацца на польскіх заводах, будзе адбывацца сумесная вытворчасць і экспарт на суседнія рынкі, а таксама, спадзяюся, і на еўрапейскі.

Польскі лідар перакананы – у доўгатэрміновай перспектыве Польшча і Рэспубліка Карэя могуць разам «вырашыць адзін з найважнейшых выклікаў – пасляваеннае аднаўленне Украіны».

Анджэй Дуда сустрэўся з прэм’ер-міністрам Паўднёвай Карэі Хан Дак Су, якія напярэдадні правёў перамовы са сваім польскім калегам Матэвушам Маравецкім.

iar/эж

 

М. Маравецкі: Вопыт жыцця каля небяспечнага суседа набліжае нас да Паўднёвай Карэі

13.09.2023 16:08
Падчас сустрэчы кіраўнікі ўрадаў Польшчы і Карэі агледзелі найноўшую вайсковую тэхніку, якой аснашчана Польскае войска.