У нядзелю, 24 верасня ў Варшаве праходзяць Прэзідэнцкія дажынкі з удзелам польскага лідара Анджэя Дуды і першай лэдзі Агаты Корнхаўзер-Дуда. Урачыстасці распачаліся святой Імшой у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Юзафа Абручніка.
Пазней ва ўнутраным дворыку Прэзідэнцкага палаца праходзіць святочны дажынкавы карагод. Там прэзідэнцкая пара ўручыць пераможцам конкурса на самы прыгожы вянок узнагароду. Сёлета пераможцам стаў вянок са Сьвентакшыскага ваяводства, які зрабіла Эльжбета Луцька. Дарэчы, у прэзідэнцкіх дажынках у Варшаве яна ўдзельнічае ўжо ў 19 раз:
-Вянок павінен прамаўляць, утрымліваць пэўныя сімвалы. Вянок таксама павінен утрымліваць чатыры нашы асноўныя культуры: ячмень, авёс, пшаніцу і жыта. У маім вянку ўсё гэта ёсць. І абавязкова – шмат кветак.
Свята ўраджаю – Прэзідэнцкія дажынкі – гэта кульмінацыя велізарнай працы польскіх фермераў падчас жніва. Паходжанне свята ўзыходзіць да сярэднявечча і з'яўляецца формай падзякі за сёлетні ўраджай і просьбай аб добрым плёне ў наступным годзе.
iar/эж