Польскі міністр нацыянальнай абароны Мар'юш Блашчак паведаміў аб прыбыцці знішчальнікаў Typhoon Каралеўскіх Ваенна-паветраных сіл Вялікабрытаніі ў Польшчу. Брытанскія лётчыкі сумесна з польскімі пілотамі будуць ажыццяўляць патруляванне паветранай прасторы Польшчы.
«У Польшчы ўжо знаходзяцца знішчальнікі Typhoon Каралеўскіх ВПС. Брытанскія лётчыкі разам з нашымі пілотамі F-16 будуць патруляваць паветраную прастору Польшчы. Гэта вынік маіх перамоваў з міністрам нацыянальнай абароны Вялікабрытаніі. Мы разам дбаем пра бяспеку», – напісаў Мар'юш Блашчак на сваім профілі ў сацсетцы Х.
Самалёты прыбылі ў Польшчу па просьбе афіцыйнай Варшавы з-за росту пагрозы з боку Расіі.
вс