Беларуская Служба

У Варшаве пачалася Канферэнцыя АБСЕ па правах чалавека

02.10.2023 20:05
Адной з галоўных тэм канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве стануць пастаянныя парушэнні правоў чалавека расіянамі на ўсходзе Украіны.
У Варшаве пачалася Канферэнцыя АБСЕ па правах чалавекаPAP/Radek Pietruszka

У Варшаве распачалася найбуйнейшая ў Еўропе Канферэнцыя Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) па правах чалавека, на якой члены АБСЕ пры ўдзеле няўрадавых арганізацый абмяркоўваюць, як у асобных дзяржавах выконваюцца асноўныя правы грамадзян.

У другі раз гэтую падзею байкатуе Расея, якая скардзіцца, што арганізатары не ўлічылі яе меркаванне аб месцы і часе правядзення канферэнцыі.

Адной з галоўных тэм канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве стануць пастаянныя парушэнні правоў чалавека расіянамі на ўсходзе Украіны. Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў на адкрыцці сённяшніх паседжанняў, што дзеянні Расіі прывялі там да «страшнага гуманітарнага крызісу».

Канферэнцыя АБСЕ па правах чалавека працягнецца ў Варшаве больш за тыдзень. Польская сталіца прымае гэтае мерапрыемства другі год запар.

вс