Беларуская Служба

Варшаўскі форум бяспекі: Украіна мае патрэбу ў пастаяннай падтрымцы Захаду

03.10.2023 15:02
Штогадовая двухдзённая сустрэча па бяспецы сабрала ў Варшаве палітыкаў, экспертаў і журналістаў, якія займаюцца пытаннямі бяспекі.
        ,   ,
Штогадовая двухдзённая сустрэча па бяспецы сабрала ў Варшаве палітыкаў, экспертаў і журналістаў, якія займаюцца пытаннямі бяспекіPAP/Radek Pietruszka

Украіна мае патрэбу ў пастаяннай падтрымцы Захаду – кажуць удзельнікі Варшаўскага форуму бяспекі, які адкрыўся ў аўторак. Штогадовая двухдзённая сустрэча па бяспецы сабрала ў Варшаве палітыкаў, экспертаў і журналістаў, якія займаюцца пытаннямі бяспекі. Вайна ва Украіне – адна з галоўных тэмаў сустрэчы.

Захад адпраўляе ва Украіну зброю і боепрыпасы з самага пачатку расійскага ўварвання. Аднак ужо некалькі месяцаў краіны НАТА і камандаванне альянсу заяўляюць, што на еўрапейскіх складах заканчваюцца запасы абсталявання.

Адзін з найважнейшых генералаў НАТА, кіраўнік Вайсковага камітэту альянсу адмірал Роб Баўэр заявіў у Варшаве, што Украіну нельга пакінуць без падтрымкі, а ваенныя склады на Захадзе – без паставак:

-Вайсковая прамысловасць павінна павялічваць сваю вытворчасць і павялічваць сваю хуткасць. Мадэль, якую мы маем у нашых ліберальных эканоміках, была адэкватнай на працягу апошніх 30 гадоў, але яна больш не падыходзіць, калі ідзе вайна і попыт такі высокі. Так было падчас пандэміі з медыцынскім абсталяваннем.

Намеснік міністра абароны Вялікабрытаніі Джэймс Хіпі ў сваю чаргу падкрэсліў, што падтрымка Украіны павінна быць сталай, бо гэта ў інтарэсах еўрапейскай бяспекі:

-Мы павінны падтрымаць барацьбу Украіны сёння, заўтра і ў бліжэйшыя дні. Калі мы спынімся, гэта не значыць, што Пуцін спыніць барацьбу. Наадварот, ён можа скарыстацца магчымасцю для дасягнення запланаваных ім мэтаў.

Аб неабходнасці нарошчвання ваеннай вытворчасці ў бліжэйшыя дні таксама будуць гаварыць міністры абароны краін НАТА на сустрэчы ў Бруселі.

ав

Politico: У стратэгіі ЗША ў дачыненні да Украіны падтрымка Захаду можа залежаць ад стрымлівання карупцыі

03.10.2023 14:21
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна больш занепакоеная карупцыяй ва Украіне, чым прызнаецца, гаворыцца ў канфідэнцыйнай справаздачы, атрыманай сайтам Politico.