Прэзідэнт Анджэй Дуда правёў кансультацыі з прэм’ер-міністрам Матэвушам Маравецкім перад пасяджэннем Еўрапейскай рады ў Гранадзе (Іспанія) і самітам Групы Араёлуш у Порту (Партугалія). У Гранадзе Польшчу будзе прадстаўляць кіраўнік ураду, а ў Порту – прэзідэнт Анджэй Дуда.
Прэзідэнт падкрэсліў, што галоўнай тэмай перамоў стануць міграцыйныя пытанні. Ён дадаў, што пазіцыя яго і польскага ўраду ў гэтым пытанні застаецца нязменнай, і Польшча выступае супраць ідэі размеркавання мігрантаў па краінах ЕС. Прэзідэнт адзначыў, што Польшча эфектыўна абараняе ўсходнюю мяжу Еўрасаюза.
Анджэй Дуда заявіў, што ідэя прымусовага перамяшчэння мігрантаў у краіны ЕС зʼяўляецца спробай ліквідаваць наступствы, а не прычыны міграцыйнага ціску ў Еўропу.
Група Араёлуш абʼядноўвае прэзідэнтаў некалькіх еўрапейскіх краін. Ян была створаны ў 2003 годзе па ініцыятыве тагачаснага прэзідэнта Партугаліі Жоржы Сампаю. Назва паходзіць ад партугальскага горада, дзе адбылася першая сустрэча прэзідэнтаў, у тым ліку, Фінляндыі, Германіі, Латвіі, Польшчы Партугаліі, Венгрыі ды Італіі.
На нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў у Гранадзе пачнецца абмеркаванне прыярытэтаў на бліжэйшыя гады.
Абедзве сустрэчы запланаваныя на пятніцу 6 кастрычніка.
яс