Беларуская Служба

«Няма часу стаяць і глядзець, трэба ўваходзіць, перад тым, як ва Украіну прыйдуць значна буйнейшыя і багацейшыя суб'екты»

05.10.2023 17:25
Форум адбудовы Украіны прайшоў у Варшаве разам з Бізнес-форумaм 2023.
Jadwiga Emilewicz
Jadwiga EmilewiczPolskie Radio 24

Віцэ-міністр фінансаў і рэгіянальнай палітыкі і ўпаўнаважаны ўрада ў справах польска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў галіне развіцця Ядвіга Эмілевіч заклікала прадпрымальнікаў зацікавіцца ўкраінскім рынкам ужо цяпер:

- Няма часу стаяць і глядзець, трэба туды ўваходзіць, перад тым, як ва Украіну прыйдуць значна буйнейшыя і багацейшыя субʼекты, калі там стане больш бяспечна. Ужо сёння трэба наладжваць сувязі там на месцы і карыстацца нашымі інстытуцыямі, якія там могуць дапамагчы. Нашыя дзеянні павінны быць прагматычнымі, нам патрэбна там уваходзіць у сферы, у які ў нас ёсць патэнцыял.

Летась кошт польскага экспарту ва Украіну склаў амаль 10 мільярдаў еўра, павялічыўшыся амаль на 55 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. Кошт украінскага імпарту складае 6 мільярдаў еўра, павялічыўшыся на 40 працэнтаў. Польшча – першы экспартны партнёр Украіны.

Дзякуючы папраўцы ў закон аб гарантаваным дзяржаўным страхаванні, дзейнасць польскіх прадпрымальнікаў ва Украіне будзе значна спрошчана.

яс